Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць "Начной Свабоды" – Алесь Клышка</B>


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе Алесь Клышка, паэт і кандыдат тэхнічных навук у адной асобе, чые вершы на гэтым тыдні гучаць у "Начной чытанцы".

Людзі на вуліцах Менску скажуць, каго больш сярод беларусаў – фізыкаў ці лірыкаў?

"Начныя досьледы" сёньня пра альтэрнатыўныя праекты ў беларускім тэатры. Тэму працягне рэпартаж з прэм’еры спэктаклю "11 кашуль" “Свабоднага тэатру”, якая прайшла 23 жніўня, нягледзячы на затрыманьні актораў і гледачоў ў Менску і ўціск з боку міліцыі ў Валожынскім раёне.

Апрача таго жывы рэпартаж з музычнага фэстывалю “Be2Gether”, які адкрываецца сёньня ў Літве, у мястэчку Нарвілішкі, на самай мяжы з Беларусьсю.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў завершыць расповяд пра музычную спадчыну Мацея Радзівіла, а ў "Начной чытанцы" свае вершы закончыць чытаць Алесь Клышка.

Пасьля 23-й гадзіны – перадача "Госьць на Свабодзе" з удзелам пісьменьніка, дасьледчыка гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў Леаніда Маракова, "Экспэртыза Свабоды" з абмеркаваньнем прычын уціску "Свабоднага тэатру" і "Падарожжа Свабоды" ў вёску Залесьсе Глыбоцкага раёну.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG