Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, перадаючы прэм’ер’міністру Польшчы Яраславу Качынськаму пэтыцыю ад імя палякаў Беларусі, Літвы, Укріаны, Расеі і Казахстану ў справе неабходнасьці як мага хутчэйшага прыняцьця закону аб Карце паляка, заявіла, што гэты дакумэнт “быў бы для палякаў, якія жывуць за мяжой, сьведчаньнем прыналежнасьці да Польшчы”.
Прэм’ер Качыньскі адзначыў, што ўвядзеньне Карты паляка – “важная задача для польскага ўраду і ягоная асабістая мэта”.
Польскі ўрад ужо зацьвердзіў праект закону “Аб Карце паляка”, цяпер яго мае зацьвердзіць парлямэнт і, як заявіў сьпікр Сэйму Людвік Дорн, гэта будзе зроблена яшчэ да самароспуску парлямэнту, якое, хутчэй за ўсё, адбудзецца 7 верасьня.
“Я спадзяюся, што пры поўнай падтрымцы дэпутатаў мы зможам ухваліць адпаведны закон ужо ў часе наступнай сэсіі Сэйму”.
Паводле праекту закону, уладальнікі Карты паляка змогуць, сярод іншага, атрымліваць бясплатныя польскія візы, вучыцца ў Польшчы, карыстацца мэдыцынскім абслугоўваньнем, ільготамі на карыстаньне транспартам.
Карту зможа атрымаць асоба польскага паходжаньня, якая прынамсі крыху гаворыць па-польску, мае хаця б аднаго продка-паляка і ў прысутнасьці консула задэкляруе сваю прыналежнасьць да польскага народу.

Старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі
У Горадні адзначылі Дзень Войска Польскага – без запрошаных гасьцей, 15.08.2007