Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін''юст пагражае зачыніць некалькі партыяў


Алесь Дашчынскі, Менск Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньні тром апазыцыйным арганізацыям - Партыі БНФ, Беларускай парты “Зялёныя” і БСДП(Грамада).

Як заяўляе мін''юст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Менскую гарадзкую і абласныя арганізацыйныя структуры ня менш чым у чатырох абласьцях.

Аднак нягледзячы на патрабаваньні і папярэджаньні мін''юсту, згаданыя партыі дагэтуль не ўтварылі неабходнай колькасьці арганізацыйных структур. У выпадку далейшага ігнараваньня закону можа быць пастаўлена пытаньне аб прыпыненьні іх дзейнасьці альбо аб ліквідацыі ў судовым парадку.

Сярод партый, якім вынесена папярэджаньне, таксама Беларуская сацыяльна-спартовая партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды і Рэспубліканская партыя.

• Дзейнасьць ПКБ можа быць прыпыненая, 31.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG