Справу супраць прадпрымальніцы завялі пасьля звароту ў пракуратуру актывістаў Магілёўскага аддзяленьня Беларускага таварыства аховы помнікаў. Актывісты зьвінавацілі бізнэсоўку ў парушэньні закону “Аб захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны”. Пры канцы ліпеня гарадзкі аддзел культуры накіраваў адпаведны пазоў у адміністрацыйную камісію Ленінскага раёну гораду.
У Магілёўскім аддзяленьні Таварыства аховы помнікаў устрымліваюцца камэнтаваць вырак адміністрацыйнай камісіі – спасылаюцца на занятасьць.
На тэрыторыі разбуранага помніка, ад якога засталіся дзьве сьцяны, будаўнічых работ цяпер не вядуць. Пляцоўка абнесена драўляным плотам. Прыкладна за дваццаць мэтраў ад зруйнаванай будыніны аднаўляецца магілёўская ратуша.
Магілёў: штраф за разбурэньне помніка архітэктуры – 930 тысяч рублёў 30.08.2007
Магілёў: ад помніка архітэктуры застаўся толькі фасад 25 07.2007