Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць “Начной Свабоды” – прадпрымальнік Аляксандар Макаеў


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе Аляксандар Макаеў, старшыня каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Менску, сябра Савету рынка “Ждановічы”.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, ці багатыя ў Беларусі прадпрымальнікі?

Палітыкі ўзгадаюць путч 1991 году, які закончыўся роўна 16 гадоў таму і стаўся канцом СССР.

У "Начных досьледах" сёньня ацэнка ўкладу індывідуальных прадпрымальнікаў у беларускую эканоміку, рэпартаж з гарадзенскага рэчавага рынку і апытаньне сярод пакупнікоў у Менску, дзе яны набываюць сабе адзеньне: у дзяржаўных крамах ці на рэчавых рынках?

Апрача таго – рэпартаж з Жыровіцкага мужчынскага манастыра і апытаньне сярод навукоўцаў з мэтай высьветліць, калі ў Беларусі ўпершыню зьявілася гарэлка?

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне расповед пра музычную спадчыну Мацея Радзівіла, а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Алеся Клышкі.

Пасьля 23-й гадзіны – перадачы "Падарожжа Свабоды" пра вёску Мышкавічы Кіраўскага раёну,"Беларускае замежжа" – пра досьвед вучобы беларусаў у прэстыжных унівэрсытэтах сьвету, агляд лістоў на "Свабоду" і "Вольная студыя"зь пісьменьнікам Уладзімерам Сіўчыкавым.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG