Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі вяртаецца ў палітыку


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы сёньня пачалася перадвыбарчая кампанія, хаця афіцыйна дата датэрміновых выбараў яшчэ не абвешчаная. Адной зь істотных адметнасьцяў кампаніі будзе ўдзел у ёй былога прэзыдэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, які заявіў аб сваім вяртаньні ў палітыку.

Першай перадвыбарчую кампанію пачала партыя “Права і справядлівасьць”, якая кіруе цяпер краінай – спачатку былі ролікі ў тэлебачаньні супраць галоўнай апазыцыйнай партыі “Грамадзянская плятформа”, цяпер – вялізныя плякаты ў розных гарадах з прэм’ерам Яраславам Качыньскім, які будзе галоўным “тварам” кампаніі “Права і справядлівасьці”.

Кіруючая партыя мае нялёгкую задачу – цяпер за яе гатовы галасаваць толькі кожны чацьверты паляк (гэта другое месца), у той час, як лідэра апытаньняў – “Грамадзянскую плятформу” – падтрымліваюць каля 35% выбарцаў.

Прыкладна кожны дзясяты паляк (трэцяе месца) прагаласуе за кааліцыю Левых партыяў і Дэмакратычнай партыі, але сытуацыя можа зьмяніцца, бо былы прэзыдэнт Польчшы Аляксандар Квасьнеўскі пагадзіўся ўзначаліць выбарчы камітэт гэтага блёку.

“Мы разьлічваем на тое, што былы прэзыдэнт наведае як мага больш польскіх гарадоў і стане галоўным “тварам” нашай кампаніі”, – кажа лідэр парлямэнцкай фракцыі Саюзу левых дэмакратаў Ежы Шмайдзіньскі.

Сам Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што балятавацца ў парлямэнт ня мае намеру, а зьбіраецца пераканаць палякаў у тым, што яны ня мусяць у часе галасаваньня выбіраць толькі паміж правымі партыямі.

“Польшча мае сёньня адзін шлях – як мага хутчэй высьвятліць, ці выкарыстоўвалі цяперашнія ўлады спэцслужбы для палітычнай барацьбы і правесьці датэрміновыя выбары”, – сказаў Квасьнесўкі.

Ягоная падтрымка можа сур’ёзна дапамагчы блёку левых і дэмакратаў, бо нават у апошні год другога тэрміну прэзыдэнцтва Квасьнесўкага падтрымлівала больш як палова палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG