Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Берасьце: сёньня суд над Паўлам Севярынцам


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця мае адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Паўла Севярынца. Апазыцыйнага палітыка абвінавачваюць паводле 23 і 34 артыкулаў, частка 3 Крымінальнага кодэксу – “паўторнае парушэньне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах”.

Паўла Севярынца і яшчэ 28 чалавек затрымалі ў Берасьці 19 жніўня падчас прэзэнтацыі ягонай кнігі “Лісты зь лесу”.

Учора Павал Севярынец быў дастаўлены ў суд Маскоўскага раёну Берасьця, але паседжаньне было адкладзенае. Паводле афіцыйнага тлумачэньня, у сувязі з тым, што праца суду ў гэты дзень была завершаная.

Цяпер Павал Севярынец знаходзіцца ў камэры часовага ўтрыманьня Ўпраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Берасьця.

• Суд над Паўлам Севярынцам адкладзены, 20.08.2007 • Берасьце: Паўла Севярынца абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG