Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шклове вуліцы будуць называцца па-беларуску


Радыё Свабода У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускай пісьменнасьці і друку, грамадзкія актывісты вымусілі мясцовае начальства спыніць замену шыльдаў зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя.

Амаль два тыдні шклоўскія грамадзкія актывісты на чале з старшынём рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым дамагаліся гэтага рашэньня. Урэшце заклікі актывістаў пачулі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

У Шклоўскі райвыканкам патэлефанаваў намесьнік старшыні аблвыканкаму Анатоль Глаз і запатрабаваў памяняць расейскамоўныя шыльды на беларускамоўныя. Райвыканкам тут жа зрабіў заяўку на выраб новых шыльдаў.

Напярэдадні афіцыйнага Дня беларускай пісьменнасьці і друку ў Шклове мясцовая ўлада перайменавала вуліцу Ўрыцкага ў вуліцу імя Янкі Купалы, а Карла Маркса – у Якуба Коласа. Шыльды з новымі назвамі вырабілі па-расейску і пасьпелі іх замацаваць на сьценах дамоў.

Сёньня Рыгор Кастусёў сустрэўся з намесьнікам старшыні шклоўскага райвыканкаму Яўгенам Сімянкевічам які назваў замену шыльдаў недарэчнасьцю і абвінаваціў у гэтым шклоўскіх камунальнікаў.

Дзень беларускай пісьменнасьці і друку будзе сьвяткавацца ў Шклове 2 і 3 верасьня і, выглядае, на вуліцах зь беларускамоўнымі назвамі.

• Шклоў: Дзень пісьменнасьці адзначаць на вуліцах, названых па-расейску, 10.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG