Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: асуджаны лідэр прадпрымальнікаў Аляксандар Васільеў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Андрэй Бычыла прызначыў 5 сутак арышту лідэру мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандру Васільеву. Ён абвінавачаны ў тым, што “24 ліпеня надакучліва прыставаў да старшыні Пінскага гарвыканкаму Аляксандара Гордзіча; правакаваў яго на канфлікт; на пяць хвілін сарваў паседжаньне і парушыў грамадзкі парадак”.

Адразу пасьля суду Аляксандар Васільёў заявіў Радыё Свабода:

“Я аспрэчваю высновы Пінскага гарадзкога суду і сёньня ж накірую касацыйную скаргу ў Берасьцейскі абласны суд”.

Са слоў Аляксандра Васільева, 24 ліпеня ў будынку Пінскага гарвыканкаму быў прызначаны сход гаспадарчага актыву. Васільеў хацеў паведаміць прысутным пра ўціск прадпрымальнікаў на рынках гораду. Але, на загад старшыні гарвыканкаму Аляксандара Гордзіча, яго нават не дапусьцілі ў залю паседжаньня.

“На наступны дзень, – удакладняе Аляксандар Васільеў – у Пінскі гарвыканкам былі запрошаны некаторыя прадпрымальнікі, чалавек 15. На сустрэчу прыйшоў і я, маючы на руках вялікі сьпіс подпісаў прадпрымальнікаў, якія даручалі мне выступіць перад прысутнымі. Аднак і на гэты раз старшыня Гордзіч распарадзіўся, каб мяне затрымалі міліцыянты. Мяне даставілі ў аддзел, склалі пратакол, паводле якога я, нібыта, абражаў Аляксандра Гордзіча”.

Аляксандру Васільеву 39 гадоў. За ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі ён восем разоў быў пакараны арыштамі і штрафамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG