Карэспандэнт: “Які ваш стан, што непакоіць?”
Цішкевіч: “Што баліць? Зараз буду пералічваць. Галава баліць, страўнік, бо вельмі моцна ў жывот ударылі, цяпер страўнік вельмі моцна пячэ; крыху млосна. Баліць сьпіна, плечы, ныркі. Балюча ляжаць на сьпіне. Ужо кропельніцу раніцай ставілі”.
Карэспандэнт: “Можаце коратка расказаць, як усё здарылася, з чаго раптам на вас накінуліся?”
Цішкевіч: “Калі гэтага хлопчыка схапілі, Мікіту Сасіма, дык я першая падбегла, каб яму дапамагчы. Яго тры чалавекі цягнулі, а збоку назіралі яшчэ трое, здаецца. І вось адзін зь іх зьнянацку падляцеў, па галаве некалькі разоў стукнуў, потым кінуў на асфальт і пачаў біць нагамі...”
Карэспандэнт: “Ён быў у форме?”
Цішкевіч: “Не, ня ў форме”.
Карэспандэнт: “Вы зьбіраецеся абскарджваць напад?”
Цішкевіч: “Так, я ўжо напісала заяву ў міліцыю. Раніцай у шпіталь прыходзіў міліцыянт, не хацеў, каб я штосьці пісала. “Будзеце ўсё ж пісаць?”, -- настойліва запытваў. Я адназначна адказала: так, буду”.
Карэспандэнт: “Вам яшчэ не сказалі лекары, колькі могуць пратрымаць у шпіталі?”
Цішкевіч: “Пэўна, пасьля абходу будзе штосьці вядома. Паколькі ў першай палове дня яго не было, мабыць, пасьля абеду”.