Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд беларускага сеціва за 16-га жніўня


Юлія Шарова, Менск

Удзельнікі форумаў парталу безь зьдзіўленьня ўспрынялі навіну пра тое, што ў Вэнэсуэле могуць увесьці пажыцьцёвае прэзыдэнцтва. Адпаведную папраўку ў канстытуцыю прапанаваў прэзыдэнт Уга Чавэс. Рэакцыі ўдзельнікаў:

“Адчуваецца рука самі ведаеце каго”.

“Трэба ім яшчэ рэфэрэндум правесьці, на якім “большасьць” прагаласуе супраць адкрытасьці фінансаваньня ўлады”.

“Так, сапраўды, сцэнары проста як пад капірку. Улада – самы моцны наркотык для іх, самае жаданае”.

“Вось як ідзе ўзаемнае ўзбагачэньне культураў церазь міжнароднае супрацоўніцтва! Рэспэкт Уга! Бедныя вэнэсуэльцы... дый ня толькі...”

Блогер зьвярнуў увагу на артыкул “Габэлен стагодзьдзя”, зьмешчаны на Гэты габэлен, як іранічна піша блогер, “не паленаваўся выткаць мастак Аляксандар Кішчанка”.

А вось што пішуць аўтары сайту пра гэты твор:

“Гіганцкую карціну вянчае агромістая паўсфэра. Яна мнагамерная: нагадвае форму скляпеньня – Скляпеньне Сусьвету. Два партрэты ўверсе – гэта аўтограф Беларусі: першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. І аўтар палатна Аляксандар Міхайлавіч Кішчанка. Кола прысьвечанае палітычным і культурным дзеячам, сюды ўваходзяць мінулае й цяперашняе. Кожны палітык выяўлены так, што рэпрэзэнтуе нацыю, краіну, падзею, пэрыяд: Буш (старэйшы), Чэрчыль, Коль, Валэнса, Сталін, Гарбачоў, Ленін, Ельцын. У хмарачосах і сьцягах імкліва крочыць Клінтан, як сама дынамічная Амэрыка. Дэ Голь вядзе за руку маленькую прынцэсу, будучую Францыю. На парад геніяў і талентаў прамінулага стагодзьдзя вывелі выбітных пісьменьнікаў, музыкантаў, навукоўцаў, мастакоў”.

У ЖЖ-суполцы зьвіўся аматарскі аўдыёзапіс, зроблены ў адной з ВНУ Менску напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Запіс зафіксаваў, як студэнтаў прымушалі прагаласаваць датэрмінова.

На сайце можна знайсьці матэрыял пра 25 самых бязглуздых законаў розных краінаў – адпаведны маніторынг зрабіў брытанскі журналіст Алекс Уэйд. Так, паміраць у брытанскім парлямэнце – незаконна, у Францыі забаронена называць парсючка Напалеонам, у штаце Алабама нельга езьдзіць з завязанымі вачыма, а ў Маямі забараняюць катацца на скейтбордзе ў паліцэйскім участку. Беларускага заканадаўства спадар Уэйд не вывучаў...

* * * Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG