Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двух польскіх палітыкаў не пусьцілі ў Беларусь


Радыё Свабода Як мы паведамлялі, 15 жніўня памежнікі не пусьцілі ў Беларусь віцэ-сьпікера Сэнату Польшчы Кшыштафа Путру. Ён накіроўваўся ў Горадню на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

Як стала вядома, у Беларусь у той жа дзень таксама не дазволілі ўехаць кіраўніку найбольшай апазыцыйнай партыі Польшчы “Грамадзянская плятформа”, былому кандыдату на пасаду прэзыдэнта Польшчы Дональду Туску і кіраўніку парлямэнцкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрту Тышкевічу. Палітыкам было заяўлена, што яны “пагражаюць канстытуцыйнаму ладу Беларусі”. Туск і Тышкевіч ехалі таксама на сьвяткаваньне Дня Войска Польскага.

“Калі ў краіну не пускаюць парлямэнтароў, якія едуць не на запрашэньне палітычнай партыі, а на мерапрыемства патрыятычнага характару, то ўсе заявы Менску аб неабходнасьці дыялёгу з Захадам – пустыя словы”, – так пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў Робэрт Тышкевіч.

Дзень Войска Польскага – сьвята, якім адзначаецца перамога Польшчы над савецкімі войскамі ў польска-савецкай вайне ў 1920 годзе (“Цуд на Вісьле”). Баявыя дзеяньні гэтай вайны адбываліся і на тэрыторыі Беларусі.
• Беларускае МЗС: спроба ўезду польскіх дэпутатаў – “правакацыя”, 15.08.2007 • У Горадні адзначылі Дзень Войска Польскага – без запрошаных гасьцей, 15.08.2007 • Прадстаўнікоў сэнату і сэйму Польшчы не пусьцілі ў Беларусь, 15.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG