Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адзначылі Дзень Войска Польскага – без запрошаных гасьцей


Міхал Карневіч, Горадня Імпрэза адбылася на вайсковых могілках у Горадні. Анжаліка Борыс, старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў, паведаміла прысутным, што беларускія ўлады сёньня не ўпусьцілі ў краіну віцэ-маршалка сэнату Польшчы Кшыштафа Путра, а таксама кіраўніка партыі "Грамадзянская плятформа" Дональда Туска.

Імпрэза адбылася на вайсковых могілках у Горадні. Анжэліка Борыс старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў паведаміла сабраным, што беларускія ўлады сёньня не ўпусьцілі ў краіну віцэ-маршалка Сэнату Польшчы Кшыштафа Путру, а таксама кіраўніка партыі "Грамадзянская плятформа" Дональда Туска.

На імпрэзе прысутнічаў дарадца прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. Ён заявіў, што мусіць, на жаль, пакінуць Горадню, паколькі яго затрымалі беларускія праваахоўныя органы й папярэдзілі, каб ён тэрмінова пакінуў Беларусь.

Міхал Дворчык паведаміў, што ў бліжэйшым часе ў Польшчы павінна быць прынята “Карта паляка”, якая аблегчыць атрыманьне візы для людзей польскай нацыянальнасьці, якія пражываюць за межамі краіны.

Імпрэзу на вайсковых могілках здымаў на камэру міліцэйскі апэратар.

Урачыстасьці ў Горадні скончыліся канцэртам, які адбыўся ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Сьвята Войска польскага ў Горадні, сябры непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG