Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Магілёў: міліцыя пакінула месца партнэрскай сустрэчы


Радыё Свабода, Магілёў Пасьля 40 хвілінаў дзяжурства ля дому ў Магілёве на вуліцы Чкалава, 16, дзе адбываецца партнэрская сустрэча прадстаўнікоў польскіх, нямецкіх і беларускіх няўрадавых арганізацыяў, міліцыя зьехала. Яна так і не наважылася зайсьці на панадворак прыватнага дому.

Раней да дому пад’ехалі два міліцэйскія аўтамабілі. У адным былі ўзброеныя людзі, у другім – міліцэйскае начальства.

Учора аблога гэтага дому доўжылася каля 3-х гадзінаў. Пасьля праверкі дакумэнтаў ва ўдзельнікаў сустрэчы інцыдэнт быў вычарпаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG