Мы таксама раскажам пра сёньняшні круглы стол у Беларускай асацыяцыі журналістаў, прысьвечаны захаваньню гістарычна-культурнай спадчыны. Людзі на вуліцах Менску скажуць, ці лічаць яны апраўданай практыку разбурэньня гістарычных помнікаў дзеля рэалізацыі на іх месцы новых будаўнічых праектаў.
У “Начных досьледах” мы пагутарым пра нядаўняе рашэньне Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі забараніць увоз у краіну з-за мяжы мясных прадуктаў. Пасажыры на гарадзенскім вакзале адкажуць на пытаньне аб тым, як паўплывае на іх дабрабыт забарона на ўвоз мясных прадуктаў з суседняй Польшчы.
У нямецкім Дрэздэне сёньня пачынаюцца “Беларускія дні”. У “Начной Свабодзе” аповед пра тое, хто бярэ ўдзел у дрэздэнскіх паказах і выставах, прысьвечаных Беларусі.
У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра менскі гурт “Постскрыптум”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы Алеся Ліпая.
Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Ваўкалата Докшыцкага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларускае замежжа” аповед пра ініцыятывы беларусаў замежжа для ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных за савецкім часам; а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 у “Вольнай студыі” Міхась Скобла гутарыць з мастаком, паэтам і музыкам з гурту “Рэха” Андрэем Такіндангам.
Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.