Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Насуперак жаданьням Захаду Менск не абмяжуе сваіх дачыненьняў зь Іранам”


Радыё Свабода Такую заяву ў Тэгеране зрабіў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак, які прыбыў на перамовы ў Іран на чале беларускай эканамічнай дэлегацыі.

Як перадае іранскае агенцтва Islamic Republic News Agency, учора Гайсёнак меў сустрэчу з прадстаўнікамі іранскіх гандлёвых ведамстваў. Намесьнік кіраўніка беларускага МЗС зазначыў, што паралельна з палітычнымі дачыненьнямі Менск мае моцнае жаданьне мадэрнізаваць і эканамічныя сувязі з Тэгеранам.

Паводле Гайсёнка, нягледзячы на тое, што “пэўныя ўрады імкнуліся абмежаваць супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі, Беларусь ніколі не саступіць гэтым жаданьням”.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама падкрэсьліў, што ўрад ягонай краіны імкнецца “пазбавіцца ад усіх перашкодаў на шляху гандлю зь Іранам”, а таксама зацікаўлены ў як мага хутчэйшым адкрыцьці іранскага банку ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG