Галіна Войцік вучылася ў Віленскай Беларускай гімназіі, у Віленскім унівэрсытэце, кандыдацкую дысэртацыю абараніла ў Маскве ў 1963 годзе. Яна спэцыялізавалася ў гісторыі нямецкай мовы, выкладала ў пэдагагічных унівэрсытэтах – Гарадзенскім (5 гадоў) і ў Віленскім (35 гадоў). У Вільні на пачатку 1990-х гадоў Галіна Войцік выкладала нямецкую мове на базе беларускай для студэнтаў-беларусістаў.
Да апошніх дзён Галіна Войцік апекавалася беларускай культурна-асьветніцкай перадачай на літоўскім нацыянальным радыё.
“Партрэты віленчукоў” і беларускую радыёперадачу Галіна Войцік узяла на сябе ў 1997-м, пасьля сьмерці іх заснавальніка, яе мужа, вядомага віленскага беларускага дзеяча Лявона Луцкевіча. У сваім апошнім інтэрвію, якое прагучала на Радыё Свабода ў перадачы, прысьвечанай яе 80-гадоваму юбілею ў ліпені, Галіна Войцік распавяла, што нягледзечы на праблемы са здароўем працягвае працу, “бо іначай ніхто гэта ня зробіць” і падрыхтавала наступны “партрэт” – пра доктара Станіслава Грынкевіча.
“Так што я мала што раблю цяпер. Напісала ў стылі “партрэта” артыкул пра Івана Луцкевіча, гэта мелася быць прачытана на нашаніўскай канфэрэнцыі ў Вільні. Але я на канфэрэнцыю ня здолела пайсьці, так што мяне папрасілі даць для друку. Ну, і падрыхтывана ў мяне ўсё для “партрэта” доктара Станіслава Грынкевіча. Гэта постаць асаблівая, цікавая, тым больш, што ён зьвязаны з нашай сям''ёй – з мамінага боку. Там цікавы такі матар''ял. Я наогул пішу вельмі хутка – я доўга думаю, а пасьля саджуся і хутка пішу без паправак”.
15 ліпеня, у сераду ў Вільні ад 11-ай гадзіны можна будзе разьвітацца з Галінай Войцік у Палацы рытуальных паслугаў на вул. Аланду, непадалёк ад касьцёла Сьв. Пятра і Паўла. Пахаваньне адбудзецца ў чацьвер 16 ліпеня ў Вільні.
Галіна Войцік: "Ня ведаю, што будзе з архівамі Зоські Верас", 17.07.2007 Забыты адрас: "Лясная Хатка", 12.03.2000