На аўтапераходзе “Брэст” мытнікі ня маюць інфармацыі пра забарону ўвозу мяса ў ручной паклажы і багажы. “Ня нашае пытаньне”, – кажа мытнік з лічбай 053 на бэджы.
Спадар Кавальчук, галоўны ветурач памежнай службы, інфармуе па тэлефоне: “Абвесткі вывесілі яшчэ ў чацьвер. За 11-га жніўня на пераходзе “Брэст” завярнулі шэсьць легкавікоў зь мясам, за 12-га – чатыры, за 13-га – ніводнага”.
“Пасажырапаток на Тэрэспаль не зьмяніўся”, – запэўнівае спадар Кароль, намесьнік начальніка чыгуначнага вакзала.“І наогул, усё гэта ад сквапнасьці. Усё можна набыць у берасьцейскіх крамах”.
Спадарыня Раіса, беспрацоўная, кажа адваротнае: “Раней можна было з памежнага гандлю неяк выжыць, дык у Польшчу езьдзілі шмат людзей. Цяпер – крыж на гэтым.”
Забарона ідзе зь Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Яна матывуецца небясьпекай яшчуру, сьвіной чумы ды іншых пошасьцяў. Але тычыцца толькі дробнага ўвозу і не закранае гуртовы.
“Проста гэтыя людзі сваёй канкурэнцыяй рабілі шкоду беларускай дзяржаве”, -- камэнтуе неафіцыйная крыніца з “Інкафуд”, вядучага мясаперапрацоўчага прадпрыемства Свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”.