Пасьля выхаду 6 жніўня з пратэстам на плошчу да райвыканкаму дробныя бізнэсоўцы хацелі пачуць адказ, калі фіскальныя органы спыняць практыку канфіскацыі тавараў нават за дробныя парушэньні.
“У выступах намесьніка старшыні райвыканкаму Аляксандра Магазіншчыкава ды іншых службоўцаў было шмат рознай інфармацыі. Аднак мы не пачулі галоўнага: калі будзе спынена бессаромная канфіскацыя нашых тавараў”, – сказала прадпрымальніца Ірына Савацеева.
Апошнім часам у Ірыны, якая зьяўляецца старшынёй рады індывідуальных прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру “АРТІС”, міліцыя і падаткоўцы сканфіскавалі тавараў амаль на 3 мільёны рублёў.
У асобных гандляроў сума сканфіскаваных тавараў дасягае 14 мільёнаў рублёў.
Прысутны на сустрэчы лідэр кампаніі “За свабоднае прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паінфармаваў, што ідэю аб’яўленьня страйку ў верасьні падтрымалі ўжо дробныя бізнэсоўцы 18 гарадоў Беларусі.
“Яшчэ ніколі чыноўнікі сваімі дзеяньнямі так не дапамагалі прадпрымальнікам яднацца, як гэта робяць яны цяпер. І ў мяне няма сумневу, што на пачатку верасьня нашы людзі зробяць так, як вырашылі”, – лічыць бізнэсовец са Сьветлагорску, старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Зьмітровіч.
Сьветлагорск: прадпрымальнікі выйшлі на плошчу, 06.08.2007
“У выступах намесьніка старшыні райвыканкаму Аляксандра Магазіншчыкава ды іншых службоўцаў было шмат рознай інфармацыі. Аднак мы не пачулі галоўнага: калі будзе спынена бессаромная канфіскацыя нашых тавараў”, – сказала прадпрымальніца Ірына Савацеева.
Апошнім часам у Ірыны, якая зьяўляецца старшынёй рады індывідуальных прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру “АРТІС”, міліцыя і падаткоўцы сканфіскавалі тавараў амаль на 3 мільёны рублёў.
У асобных гандляроў сума сканфіскаваных тавараў дасягае 14 мільёнаў рублёў.
“Яшчэ ніколі чыноўнікі сваімі дзеяньнямі так не дапамагалі прадпрымальнікам яднацца”.
Паколькі ніхто са службоўцаў не запэўніў прадпрымальнікаў, што практыка дзяржаўных пабораў будзе спыненая, дробныя бізнэсоўцы Сьветлагорску вырашылі распачаць 1 верасьня страйк зь нявыплатай падаткаў.Прысутны на сустрэчы лідэр кампаніі “За свабоднае прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паінфармаваў, што ідэю аб’яўленьня страйку ў верасьні падтрымалі ўжо дробныя бізнэсоўцы 18 гарадоў Беларусі.