Паводле італьянскага друку, невялікая каманда байкераў, якая складаецца з адваката Мікеле Арланда, хірурга Карла Маскарыні, журналіста Маўрыцыа Бэнвэнуці ды японскага тэлеапэратара Мазата Асіда, робіць падарожжа на матацыклах BMW R 1200.
Матацыклісты прысьвячаюць сваю акцыю ахвярам радыяцыі ў Японіі і Беларусі.
“Мы ўзялі з сабой у падарожжа вялікіх папяровых журавоў - арыгамі. У Хірасіме гэтыя арыгамі, размаляваныя чарнобыльскімі дзецьмі, будуць разьмешчаны ля помніка юным ахвярам ядзернай бамбардзіроўкі 6 жніўня 1945 году, – кажа 46-гадовы мэдык Маскарыні. Ён таксама дадае, што байкеры мяркуюць сабраць у часе свайго падарожжа ахвяраваньні ў фонд дзіцячага дому ў беларускім мястэчку Круглае.
Як сьведчаць удзельнікі экстрымтуру, яны рыхтаваліся да падарожжа цягам году. Самая невядомая, авантурная і тэхнічна складаная частка маршруту, паводле іхных слоў, – па дарогах Сібіры і Манголіі.