Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы актывісты “Моладзі БНФ"


Галіна Абакунчык, Менск У гэтыя хвіліны ў Менску на культурніцкай акцыі, прысьвечанай 490 гадавіне выданьня ў Празе "Псалтыра" Францыска Скарыны, затрыманыя шэсьць сяброў незарэгістраванай арганізацыі «Моладзь БНФ».

Юнакі і дзяўчаты ўскладалі кветкі да помніка Ф.Скарыну ля будынку Нацыяльнай бібліятэкі. Да маладзёнаў падыйшлі два міліцыянты, пачалі іх затрымліваць, а затым выклікалі пададатковы нарад міліцыі.

Як стала вядома Радыё Свабода, Сяржука Семянюка і Ірыну Сьмяян міліцынты суправаджаюць у РУУС Першамайскага раёну Менска. На пытаньне дзе цяпер іншыя затрамыныя міліцыняты не адказваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG