Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Званок на "Свабоду": “Беларусы павінны быць і сьвядомыя, і несьвядомыя”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 7 жніўня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Павал Давыдзенка, Парычы: “Лукашэнка з вэртыкальлю гаварыў пра нейкі эканамічны цуд, а калі Расея запатрабавала аддаць пазыку за газ, ён забраў у інвалідаў і пэнсіянэраў ільготы і надбаўкі да пэнсіяў. Гэта лукашэнкаўская падзяка старым і інвалідам, што далі яму неабмежаваную уладу, каб хутчэй вымерлі, як мухі ад дыхляфосу”

Сталы слухач: “Вось зараз паслухаў размову Алены Шалаевай – пустыя думкі, пустыя размовы. Але не пра гэта хацеў спытаць. Я вам некалькі разоў задаваў адно пытаньне. На вашай Свабодзе гучаць такія словы – беларусы сьвядомыя. А беларусы, напэўна, павінны быць і сьвядомыя, і несьвядомыя. У вас тут многа выступае палітолягаў. Дык чаму ніхто не адказаў: хто такі беларус сьвядомы і хто несьвядомы? Хачу памеркаваць, які ж я беларус – сьвядомы ці несьвядомы. Якімі меркамі хтосьці вымярае беларусаў? Чакаю адказу. Я вас пастаянна слухаю ўначы і раніцай. Кожны дзень я вас слухаю. І на сярэдніх хвалях, і на кароткіх – у мяне добра чуваць. Я чакаю адказу ад вашых палітолягаў”.

Сталы слухач: “Калісьці “саветы” глушылі радыё Свабода. А што робяць зараз беларускія ўлады? Яны хочуць зьнішчыць інтэрнэт. І дзе будуць гэтыя ўлады?”

Спадар: “Задайце, калі ласка, пытаньне Лукашэнку: колькі атрымлівае дзяржава за газ, які аплачваюць насельніцтва і прамысловыя прадпрыемствы? Колькі зьбіраюць грошай? І потым будзе бачна, колькі трэба даплачваць. І ня трэба ні зь якіх там фондаў адмысловых выдаткоўваць грошы. Прамысловыя прадпрыемствы і насельніцтва плацяць вялікія грошы, калі палічыць, як сьлед, дык акурат і хопіць разьлічыцца. Вось і ўсё. Што мы тут шукаем падаплёку? Ды няма ніякай падаплёкі – безадказнасьць і бяздарнае кіраўніцтва. Вось і ўсё. І да таго ж скандалісты. Трэба ж ведаць, зь кім мы маем справу. Плаціць і ўсё. Нікуды ня дзенесься”.

Спадарыня: “Апошні “Праcкі акцэнт” слухала з задавальненьнем. Вельмі цікава. Дзякуй. Магчыма, я памыляюся, але цяжка сабе ўявіць, што ўжо ў студзені 2007 году, калі распачаўся нафтагазавы канфлікт, Лукашэнка меў на ўвазе праз паўгода некага ці нешта “прашчупаць” наконт ляяльнасьці да сябе. Зацьверджаны бюджэт ад самага пачатку не прадугледжваў аплаты за пастаўку газа. Відаць, ужо тады “бацька” плянаваў звычайнае рабаўніцтва і спадзяваўся, што, як заўсёды, яму ўсё сыдзе з рук”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG