Інфармацыю пра тое, што Беларусь быццам бы ўжо перавяла на рахункі “Газпрому” дзьве траціны запазычанасьці перадало ўчора агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржаўнага кіраваньня. Паводле “Інтэрфаксу”, беларускі бок 3-га жніўня зрабіў два, а не адно пералічэньне на агульную суму больш за 300 мільёнаў даляраў, а не 190 мільёнаў, як перадавалася раней.
Прэсавы сакратар “Белтрансгазу” Уладзімер Чэкаў сёньня раніцай на пытаньне Радыё Свабода, колькі ж дакладна грошай пераведзена на рахункі “Газпрому”, адказаў, што такой інфармацыяй ён не валодае.
Учора старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч запэўніў Аляксандра Лукашэнку, што “Беларусь на гэтым тыдні цалкам разьлічыцца з “Газпромам”.