27 ліпеня кіраўніца суполкі Ларыса Шукайла зьвярнулася да старшыні гарвыканкаму Віктара Шорыкава па дапамогу ў аднаўленьні драўлянага крыжа, паваленага навальніцай. У нядзелю пятага жніўня крыж быў ужо адноўлены, а тэрыторыя вакол яго прыбрана.
Крыж памяці ўсталявалі недалёка ад магілёўскага мясакамбінату напачатку 1990-х гадоў актывісты адраджэнцкіх арганізацыяў Магілёву. На месцы, дзе цяпер крыж, у 1937 годзе расстралялі як найменей 13 чалавек.
Павалены навальніцай Крыж
Адноўлены крыж
Ларыса Шукайла ля крыжа