Звычайна гэта канцэрагеннае рэчыва прысутнічае ў тытунёвым дыме, у паветры і глебе вялікіх гарадоў. Даказана, што ўжываньне ежы з падвышаным узроўнем бэнзапірэну вядзе да анкалягічных захворваньняў.
У беларускім цэнтры гігіены не называюць памераў няякаснага імпарту з Латвіі, не агучваюць таксама і назвы фірмаў-вытворцаў. Вядома толькі, што ад пачатку 2007-га тром латыскім фірмам адмоўлена ў рэгістрацыі прадукцыі ў Беларусі, і што гэтыя фірмы павінны вывезьці сваю прадукцыю назад у Латвію.
Пытаньне пра поўную забарону ўвозу латыскіх шпротаў пакуль не паўстае.
Сёлета ў лютым наяўнасьць бэнзапірэну ў латыскіх шпротах выявілі літоўцы. Летась эмбарга на ўвоз латыскіх шпротаў увяла Расея. Аднак праз некаторы час рыбныя кансэрвы з Латвіі зноў зьявіліся на расейскім рынку.