Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра моладзевых актывістаў застаюцца ў турме на Акрэсьціна


Любоў Лунёва, Менск У турме на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца актывісты моладзевага дэмакратычнага руху, якіх прэвэнтыўна затрымалі напярэдадні сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 27 ліпеня. Сваякам дазваляюць перадаваць арыштаваным толькі ваду і цёплыя рэчы. На шпацыр па-ранейшаму нікога не выводзяць. Амбасадары краінаў Эўразьвязу асудзілі перасьлед дэмакратычнай моладзі ў Беларусі. Днямі вядомыя ва ўсім сьвеце дзеячы мастацтва і навукі даслалі ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзі ў Беларусі і выпусьціць на волю арыштаваных актывістаў апазыцыі.

У турме на вуліцы Акрэсьціна застаюцца Павал Севярынец, Аляксей Шэін, Сяржук Клюеў, Валянцін Сакалоўскі і Аляксандр Чарнышоў. Сем чалавек, якіх арыштавалі на тэрмін ад 7 да 10 сутак, выйшлі на волю напрыканцы тыдня. Больш за палову арыштаваных – сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Яраслаў Грышчэня, якога затрымалі 27 ліпеня, датэрмінова выйшаў на волю. Адвакатка падала скаргу, і Менскі гарадзкі суд адмяніў пастанову Ленінскага раённага суду. Да новага разгляду справы Яраслаў будзе на волі.

Гаворыць Барыс Гарэцкі:

“На маёй памяці ніводнага разу не было, каб чалавека датэрмінова выпусьцілі з Акрэсьціна. Але суд павёў сябе такім чынам, таму што хлопец сядзеў упершыню, і нават па законе ён ня мог у першы раз атрымаць 15 сутак. Таму судзьдзя задаволіла скаргу, і хлопца выпусьцілі”.

Аляксандра Чарнышова, студэнта-каліноўца, арыштавалі на 15 сутак пасьля таго, як ён схадзіў на размову ў КДБ. Маці Аляксандра Вольга Крукоўская абураная дзеяньнямі ўладаў, якія абвінавацілі яе сына ў нецэнзурнай лаянцы. Яна нават хадзіла да сьледчага, які выклікаў на размову яе сына.

“Сын ішоў па вуліцы, на ім усё было напісана – майка “За свабоду”, розныя значкі... Іншае пытаньне – што яны ўчынілі потым. Гэтая непрыкрытая хлусьня на іхным сумленьні”.

Шасьцёра маладафронтаўцаў прайшлі праз суды за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ трое рэгіянальных актывістаў чакаюць суду. На 20 жніўня прызначаны суд у крымінальнай справе супраць кіраўніка салігорскай філіі “Маладога фронту” Івана Шылы. Наста Палажанка, якую судзілі ў Менску 30 траўня, лічыць, што атрымала мінімальнае пакараньне з-за таго, што ў той час вырашалася пытаньне наконт гандлёвых прэфэрэнцыяў. Яна непакоіцца, што яе сяброў могуць пакараць больш жорстка.

“Увесь час мы трымаем сувязь са Зьмітром Дашкевічам – празь лісты, спатканьні з бацькамі, празь ягоных адвакатаў. Зьміцер зусім ня зломлены, бадзёры, трымаецца добра і чакае сустрэчы.

Таксама ў хуткім часе адбудуцца суды над Іванам Шылам, Яраславам Грышчэням, Настай Азаркай. Гэта гаворыць аб тым, што “Малады фронт” непакоіць гэтую ўладу. Большасьць тых, каго перасьледуюць і крымінальна, і адміністрацыйна – менавіта сябры нашай арганізацыі”.

У панядзелак, 6 жніўня, бацькі Зьмітра Дашкевіча будуць мець доўгатэрміновае спатканьне з сынам у Шклоўскай турме.

З усімі палітвязьнямі – Артурам Фінькевічам, Аляксандрам Казуліным, Зьмітром Дашкевічам, – вядзецца інтэнсіўнае ліставаньне. Толькі з Андрэем Клімавым ягоныя сябры ня маюць сувязі.

У Менску затрыманыя два актывісты АГП, 04.08.2007 З турмы на Акрэсьціна выйшлі тры моладзевыя актывісты, 03.08.2007 Турма за віншавальныя паштоўкі, 30.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG