Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валожын: міліцыя ліквідавала намётавы лягер студэнцкай моладзі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня валожынскія міліцыянты, а таксама супрацоўнікі КДБ і службы санітарнага кантролю наведаліся ў арганізаваны актывістамі незарэгістраванага Задзіночаньня беларускіх студэнтаў намётавы лягер на беразе Іслачы. Чатыры студэнты былі затрыманыя і адвезеныя ў Валожын. Міліцыянты запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў і зрабілі адбіткі пальцаў затрыманых. Пазьней намётавы лягер разбурылі.

Адзін з маладых людзей Аляксей Трубкін выйшаў на сувязь з Радыё Свабода, калі міліцыянты пачалі руйнаваць намёты:

“Ну, што мы можам зрабіць, калі тут пяць “мянтоў” і яшчэ невядомыя зь нейкай іншай службы? Прыйшлі, сказалі: “Хлопцы, усё – зьяжджаем”.

Прашу Аляксея запрасіць да тэлефона каго-небудзь зь міліцыянтаў.

“Вы маглі б пагутарыць з журналістам?” – пытаецца Аляксей.

Адказ адмоўны. Аляксей тлумачыць, што міліцыянты спасылаюцца на загад начальніка Валожынскага РУУС Ігара Шакуна.

На службовым тэлефоне падпалкоўніка Шакуна ніхто не здымае слухаўкі. Дзяжурны міліцыянт тлумачыць, што нібыта ня мае іншага каналу сувязі са сваім начальнікам:

“Тэлефануйце. Пакуль яго няма”.

На той час у Валожынскім РУУС міліцыянты і асабіста начальнік ужо дапыталі раней затрыманых у летніку маладзёнаў. Падрабязнасьці нашаму радыё паведаміў Віталь Каратыш:

“Нас адмовіліся везьці назад – на 40 кілямэтраў ад месца знаходжаньня завезьлі. Начальнік Валожынскага РУУС заявіў: “Калі вы адмаўляецеся прыбраць свой намётавы гарадок, то ў вас будуць праблемы”. А тут нас адвялі ў асобнае памяшканьне, “адкачаўшы” пальчыкі. Начальнік РУУС патрабаваў, каб мы сьпешна выяжджалі зь “ягонага” раёну. Мы пагадзіліся. Але з умовай, што можам зрабіць гэта толькі заўтра. Начальнік, аднак, спыніў гутарку. Заявіў, каб дабіраліся на месца самастойна. Да таго ж нам паабяцалі працяг гісторыі сёньня ўвечары”.

Блізу 17 гадзін Аляксей Трубкін паведаміў, што міліцыянты згарнулі ў лягеры намёты, паскідаўшы ў кучу рэчы. Маладзёнаў пад канвоем дастаўляюць у Валожынскі РУУС.

• Валожын: чатыры актывісты моладзевага руху затрыманыя міліцыяй, 03.02.2007 • Валожын: міліцыянты ліквідуюць лягер дэмакратычнай моладзі, 03.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG