Беларусь пералічыла сёньня “Газпрому” 190 з 456 мільёнаў даляраў завінавачанасьці. Такую лічбу нам назваў прэсавы сакратар “Белтрансгазу” Ўладзімер Чэкаў. Ён падкрэсьліў, што гэта – сума першага траншу.
Зь ліпеня трэба ўжо разьлічвацца цалкам
Такім чынам, не пазьней за 10 жніўня беларускі бок мусіць перавесьці на рахункі расейскага канцэрну яшчэ 266 мільёнаў. Да таго ж не пазьней за 23 жніўня трэба перавесьці грошы й за той газ, што прыходзіў у Беларусь цягам ліпеня. І калі ў першым паўгодзьдзі Менск аплачваў толькі 55% поўнай цаны паліва, дык пачынаючы зь ліпеня трэба ўжо разьлічвацца цалкам – 100 даляраў за кожную тысячу кубамэтраў газу.
Дзе Беларусь зьбіраецца ўзяць грошы для разьлікаў? Учора Аляксандар Лукашэнка сказаў, што Беларусі абяцаюць крэдыты ў розных краінах: “І Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо”.
“Ніхто ў цэлым сьвеце сходу мільярдных крэдытаў не дае”
Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка з гэтай нагоды адзначае:
“Што да ўраду палкоўніка Чавэса, дык ён, у адрозьненьне ад урадаў цывілізаваных краінаў, можа лёгка распараджацца грашыма. Але ж уся рэч у тым, што, як гэта вядома, Вэнэсуэле самой патрэбны крэдыты. Так што аргумэнт пра пазыку ў Вэнэсуэлы вісьне ў паветры. А іншыя краіны? Я ня думаю, што тут ёсьць нейкія перавагі. Наагул, цяпер ніхто ў цэлым сьвеце, так бы мовіць, сходу мільярдных крэдытаў не дае”.
А заяву Аляксандра Лукашэнкі, што крэдыты для аплаты за расейскі газ прапануюць нават заходнія камэрцыйныя банкі, Леанід Заіка камэнтуе так:
“Прыватныя банкі, банкаўскія кансорцыюмы могуць даць крэдыты. Але толькі пад пэўныя гарантыі альбо пад заклад нерухомасьці – тых жа нафтаперапрацоўчых заводаў. Я думаю, іх можна закласьці. Чаму ж не? Працэнт за крэдытаваньне зазвычай залежыць ад сытуацыі. З улікам сёньняшняй гэта могуць быць і 14, і 16, і 12%”.
Размова вядзецца пра расейскія вайсковыя аб’екты
Аляксандар Лукашэнка ўчора таксама заявіў: “Мы папросім Расею таксама за ўсё заплаціць, што мы робім”.
Аглядальнік міжнароднага інтэрнэт-парталу “Wider Europe” Раман Якаўлеўскі лічыць, што тут можна казаць пра некалькі рэчаў:
“Перадусім размова вядзецца пра расейскія вайсковыя аб’екты ў Баранавічах і Вялейцы.
І яшчэ я зьвярнуў бы ўвагу на тое, што літаральна днямі Масквой прынята рашэньне аб ахове заходняй сумеснай мяжы так званай саюзнай дзяржавы. Каардынацыйныя функцыі, паводле яго, ускладаюцца на ФСБ Расеі. Можа, і тут нешта будуць лічыць.
І, магчыма, Лукашэнка меў на ўвазе інтарэсы ў Беларусі расейскага бізнэсу.
А яшчэ раней Лукашэнка казаў, што можна выставіць да Расеі свае патрабаваньні – падвысіць яшчэ раз кошт транзыту нафты і газу праз тэрыторыю Беларусі”.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі: “Газпром” парушыў дамову, 03.08.2007 “Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў , 03.08.2007 Сяргей Купрыянаў: “Наступная кантрольная дата – 10 жніўня, 10.00”, 03.08.2007 Абмежаваньне пастаўкі газу ў Беларусь адкладзенае, 03.08.2007 На расейскі газ Лукашэнка пазычыць у Чавэса, 02.08.2007