Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў спадзяваньне, што пастаўкі энэргарэсурсаў застануцца эканамічнымі пытаньнямі


Радыё Свабода Прадстаўнік Дзярдэпартамэнту Том Кэйсі заявіў, што Злучаныя Штаты хацелі б, каб урады Расеі і Беларусі выпрацавалі прымальнае пагадненьне ў гэтым пытаньні і каб не паўставала пытаньне дастаўкі газу ні ў Беларусь, ні ў іншыя краіны.

Том Кэйсі нагадаў, што часткай пагадненьняў з Расеяй на сустрэчы Вялікай васьмёркі ў Санкт-Пецярбургу былі гарантыі стабільнасьці ў энэргетычных пытаньнях.

Таксама прадстаўнік Дзяждэпартамэнту ЗША выказаў спадзяваньне што любыя спрэчныя пытаньні такога тыпу павінны вырашацца на прынцыпах рынку, каб энэргарэсурсы і іншыя віды неабходных даставак не былі палітычнымі пытаньнямі.

•Эўракамісія заклікае даць гарантыі стабільных паставак газу, 02.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG