Паводле ранейшай заявы "Газпрому", пастаўкі газу ў Беларусь мелі быць скарочаныя на 45 адсоткаў ад 10-й гадзіны маскоўскага часу (9-й менскага часу) у зьвязку зь нявыплатай запазычанасьці. Аднак на гэтую гадзіну, паводле расейскіх СМІ, канчатковае рашэньне не прынятае.
Перамовы працягваюцца. Беларускую дэлегацыю, якая ўчора вылецела ў Маскву, ачольвае выканаўца абавязкаў "Белтрансгазу" Ўладзімер Маёраў.
Учора кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе пераж журналістамі заявіў, што Беларусь выплаціць "Газпрому" доўг. Увечары заяву пракамэнтаваў прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў. Ён сказаў, што да 10-й гадзіны 3 жніўня ёсьць час, каб выслухаць прапановы беларускага боку.