Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Время новостей” (Расея): Беларусь не разьлічваецца з “Газпромам”, бо “баіцца абваліць свой рубель”


Уладзімер Глод, Менск Расейская прэса шырока камэнтуе пагрозу “Газпрому” ад 3-га жніўня амаль удвая скараціць пастаўкі газу ў Беларусь.

Газэта “Время новостей” зьвяртае ўвагу на тое, чаму Беларусь ня хоча пагасіць запазычанасьць “Газпрому”: “Белтрансгаз” у поўным аб’ёме зьбірае плацяжы за перапродаж газу канцавым спажыўцам, спраўна атрымлівае каля 30 мільёнаў даляраў ад “Газпрому” у якасьці аплаты за транзыт у Эўропу, Украіну і Калінінградзкую вобласьць, а ў чэрвені атрымала ад расейскага канцэрну 625 мільёнаў даляраў жывымі грашыма за 12,5% акцыяў “Белтрансгазу”. “Таму, – піша газэта, – магчымасьць новай адтэрміноўкі запазычанасьці ў “Газпроме” нават не разглядаецца”.

“Время новостей” адзначае, што беларускі бок гаворыць, што грошы для вяртаньня запазычанасьці (а гэта 456 мільёнаў даляраў) у Менску ёсьць. Але яны сабраныя ў беларускіх рублях. Праканвэртаваць іх у даляры беларускі ўрад не жадае таму, што “баіцца абваліць курс нацыянальнай валюты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG