Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Марк Урноў: Лукашэнка дэманструе сябе, сваю "круцізну"


Радыё Свабода Рашэньне “Газпрому” аб скарачэньні паставак газу ў Беларусь пракамэнтаваў для нашага радыё кіраўнік расейскага дасьледчага цэнтру “Экспэртыза” Марк Ўрноў.

Урноў: “Мяркую, што "Газпром" у дадзеным выпадку дзейнічае выключна ў камэрцыйнай лёгіцы, мала зьвяртаючы ўвагі на магчымыя хвалі палітычных наступстваў. Калі наступствы пачнуцца, за "Газпром" выступіць расейская дзяржава. Тут бярэцца пад ўвагу крайняя непапулярнасьць Лукашэнкі і ягонага рэжыму на Захадзе. Я ня думаю, што блякаваньне паставак газу ў Беларусь выкліча такую ж рэакцыю, як спыненьне паставак газу ва Ўкраіну. Там была відавочная палітычная подбіўка.

Лукашэнка дэманструе сябе, сваю "круцізну". Для яго гэта элемэнт палітычнага піяру для беларусаў -- маўляў, глядзіце які я , я і так магу, і гэтак магу, і ніхто мне ні указ. Для яго гэта спосаб падняцьця чарговай антырасейскай хвалі ўнутры краіны і магчымасьць умацаваць сябе. А для "Газпрома" гэта адзіны інструмэнт ціску на неплацельшчыка".

Карэспандэнт: “Спадар Урноў, шмат хто задае пытаньне, чаму Беларусь усё ж ня плаціць, хаця грошы нібыта мае. Некаторыя экспэрты мяркуюць, што Лукашэнка разьлічвае на тое, што напярэдадні выбараў Крэмль ня зможа гуляць зь ім жорсткую гульню і проста зламаецца. Вы згодны з такой ацэнкай?»

Урноў: "Я ня думаю, каб Расея зараз зламалася, бо выбары пачынаюцца на хвалі імпэрскасьці. Калі нам ня плацяць, а мы ўсё даруем -- гэта ня надта спрацуе на выбаршчыкаў. Адзінае, на што можа разьлічваць Лукашэнка, гэта тое, што ён надзвычай папулярны сярод вялікай часткі расейскага насельніцтва, асабліва людзей сталага веку. Любая крытыка рэжыму Лукашэнкі, я, скажам, спрабаваў некалькі разоў рабіць гэта на радыё, абарочваецца гнеўнымі тэлефанаваньнямі, маўляў, як вы можаце так казаць, там усе лепш, чым у Расеі.

Разьлік Лукашэнкі просты -- напярэдадні выбараў узьнімецца хваля незадавальненьня супраць улады, якая душыць любімага Лукашэнку. Прычым падымецца гэтая хваля сярод якраз прыхільнікаў расейскай улады. Але калі разьлік ёсьць, то ён даволі хісткі. Усё ж насельніцтва Расеі, на якое Лукашэнка разьлічвае, больш сымпатызуе Пуціну, чым яму.

Мне здаецца, што гэта больш разьлічана на беларусаў, каб паказаць ім, што ён адзіны змагар за стабільнасьць і дабрабыт Беларусі, усе вакол спрабуюць яго зьнішчыць, таму любіце мяне болей, я адзіны і незаменны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG