Спадар: “Па-мойму, тут усё вельмі проста. Колькі ж можна датаваць тых, хто ня хоча з табой сябраваць? Калі б мы трымаліся палітыкі Расеі, то былі бы танныя газ і нафта. А калі мы ні з Эўропай, ні з Расеяй, то паступова трэба пераходзіць на рынкавыя адносіны.”
Спадарыня: “Я вельмі стамілася ад усіх гэтых пытаньняў і ўсёй гэтай палітыкі. Тысячу гадоў усё гэтыя казкі: дзяржавы саюзныя – такія, сякія. Але гэта ўсё казкі для бедных”.
Юнак: “Я ўяўляю, якія гэта наступствы будуць. Самае малое: падвысяцца кошты на камунальныя паслугі. І ўсё гэта будзе з кішэні звычайных падаткаплатнікаў. Але чым гэта выклікана – не магу сказаць”.
Карэспандэнтка: “Чаму Расея ўзмацняе эканамічны ціск на Беларусь?”
Юнак: “Мне падаецца, з таго, што наш прэзыдэнт стараецца зрабіць краіну больш незалежнай. А Расеі гэта ўсё ж не падабаецца. І таму яны ўзмацняюць патрабаваньні”.
Спадарыня: “Недалюбліваюць Беларусь. Але як бы там ні было, мы ўсё роўна выжывем”.
Юнак: “Я лічу, што Расея гэта робіць для таго, каб Беларусь сталася яе прыдаткам. Зараз там будзе новы прэзыдэнт, якому непатрэбны стане наш Лукашэнка. І таму яны перабудоўваюць нашы адносіны так, каб у будучыні Беларусь зрабілася расейскім дадаткам”.
Спадарыня: “Я думаю, што плаціць трэба. Ідзеш на рынак – плаціш і купляеш. Вось і ўся прычына. Расейцам таксама трэба есьці, як і нам. І таму жыць на пазыкі… – калісьці гэта закончыцца. Таму, хто дае пазыкі, аднойчы гэта надакучвае”.
Спадар: “Расейцы хочуць дамагчыся свайго. Усё ж такі прапановы Пуціна, каб Беларусь была губэрняй, для іх застаюцца актуальнымі”.

Юнак: “Я думаю, Расея цісьне таму, што Лукашэнка ня хоча дамаўляцца. Я думаю, яны хочуць сюды расейскі бізнэс прыцягнуць, а Лукашэнка ня хоча дзяліцца”.
Спадарыня: “Я ведаю, што і для Ўкраіны газ падаражэў, але чамусьці там усе рэчы і прадукты шмат таньнейшыя, чым у нас. Пэўна, з нашай эканомікай ня ўсё добра. А што Расея цісьне, – я так не лічу. Яны прадаюць сваю сыравіну за грошы. Гэтак жа, як і я, і вы, і кожны прадаваў бы”.
Спадар: “Я думаю, не з тае прычыны, што не падабаецца рэжым Лукашэнкі. А ўсё гэта з эканамічных інтарэсаў. Чаму якая-небудзь краіна павінна ўтрымліваць іншую краіну? Трэба палічыць, колькі нам Расея павінна і колькі павінны мы ім – і ўсё. Мы суседзі, мы можам сябраваць. Але мы мусім плаціць. І тады будзе мір і дружба”.