Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мільёны людзей у галечы, страшна жыць і страшна глядзець"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 1 жніўня, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Дасылайце нам смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24

Анастас Семяновіч: “Таварыш Сідорскі і Ваша каманда, Вы просіце ў мафіёзнай Расеі крэдыт на Вашу дрэнную працу пад мудрым кіраўніцтвам галоўнага начальніка Беларусі. Расея ніякага крэдыту ня дасьць, калі ёй будзе ня выгадна. У Вас было 13 гадоў для перахода прамысловасьці на рынкавую эканоміку. Іншага шляху няма. Трэба сябраваць, у першую чаргу, з Эўропай і Амэрыкай. Тады выйсьце было б. Прыклад: Літва. Як яе спачатку бальшавікі прыціскалі газам, асабліва ў першую зіму, але яны выжылі. Народ разумеў, што перш за ўсё свабода. “Свабода ёсьць, хлеб будзе,” – казаў наш дарагі пісьменьнік Васіль Быкаў. Што Вам параіць, таварыш Сідорскі. Калі, Лукашэнка, Вас у бліжэйшы час не адправіць у адстаўку і судзіць ня будзе, едзьце ў Літву і вучыцеся, як перайсьці на рынкавую эканоміку. Пачынайце зь сёньняшняга дня сябраваць з Эўропай і Амэрыкай, выконвайце іх законныя патрабаваньні, што тычыцца выбараў, усіх палітычных зьняволеных адпусьціце на волю і гэтак далей. Жыве Беларусь!”

Спадарыня: “Адзін слухач сказаў, што ў нас няма галечы ў Беларусі, што лецішчы і дамы двух-трох павярховыя. Мы ўсе глядзім і бачым. Але хто гэта пабудаваў? Мільёны людзей у галечы, страшна жыць і страшна глядзець... Мы ўсё ведаем, і замежнікі таксама. А ён хваліцца, што добра жыць. Яму добра. Паздымалі з хворых людзей ільготы на лекі, і пэнсіі невялікія. І хто пашкадуе? Ніхто, яны не шкадуюць, толькі языкамі балбочуць. Цяжка жыць людзям, цяжка. Толькі ім добра, бо яны крадуць, бяруць, нас прыціскаюць. Вось няхай ён паслухае, як добра. Ён слухае недзе”.

Спадарыня: “Прывітаньне, “Свабода”! Добры, руплівы гаспадар, ведаючы сапраўдны стан сваёй кішэні, ня будзе ніколі ладзіць бясконцыя фэсты, гулі і спаборніцтвы. Тым больш плаціць за гэта вялікія грошы чужынцам, якія да яго панаедуць.Ды і калі з грашыма ў яго няма праблемаў, ён таксама добра падумае, ці трэба яму ўсё гэта. Дык дзе ж наш гаспадар? Чаму, маючы велізарныя даўгі,я кія павялічваюцца з кожным днём, мы ўсё гуляем ды весялімся. Ці не атрымаецца ў нас, як у байцы Крылова: “Попрыгунья стрекоза лето красное пропела, оглянуться не успела, как зима катит в глаза”? Да пабачэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG