Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч: “Сьвята не бывае вечным. Мусяць быць будні...”


Радыё Свабода, Прага У чэскім Брне завяршыўся літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі былі беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Андрэй Хадановіч.

Каліноўскі: “Вы выступалі апошнім. Ці не шкада, што фэст закончыўся?”

Хадановіч: “Сьвята не бывае вечным. Мусяць быць будні, мусяць быць падрыхтоўкі новых сьвятаў. Чалавек, кожны творца, ня мусіць да бясконцасьці выступаць, ён павінен займацца сваімі прамымі абавязкамі -- пісаць гэтыя тэксты. І мае беларускія калегі-літаратары зараз і займаюцца гэтым прамым абавязкам -- ствараюць тое, што калісьці, можа быць, вельмі хутка, можа ў Чэхіі, а можа яшчэ дзесьці, будзе ня сорамна паказваць на чарговых фэстывалях і аўтарскіх чытаньнях”.

Каліноўскі: “А ці не хацелася б Вам правесьці такі месячны фэстываль у Менску?”

Хадановіч: “Безумоўна хацелася б. Ня ведаю, ці месяц адразу, можа, гэта і зашмат. Асабіста я, калі казаць пра працу з маладымі літаратарамі, раблю, што ад мяне залежыць. На жаль, магчымасьцяў няшмат. Вось зусім нядаўна дазнаўся, што па незалежных ад арганізатараў прычынах фэстываль "Парадак словаў", які павінен быць літаральна заўтра ў Менску, перанесены на нявызначаны тэрмін, хутчэй за ўсё, на канец верасьня. Мне вельмі прыкра, што творчыя намаганьні -- і арганізатараў, і паэтаў -- сутыкаюцца з нейкімі арганізацыйнымі цяжкасьцямі”.

Каліноўскі: “Андрэй, сёньня ў Вас адбылася цікавая размова са слухачамі пра паэзію. Што самае адметнае ў ёй?”

Хадановіч: “Мяне зьдзівіла, што я чакаў, як часам бывае, поўнага палітычнага такога ўхілу, а было шмат людзей, якія цікавіліся культурнымі, паэтычнымі, творчымі пытаньнямі. Гэта вельмі цешыла”.

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973 годзе) – аўтар пяці паэтычных зборнікаў, бард і шоўмэн, намесьнік старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру. На беларускую мову перакладае творы ўкраінскіх, польскіх, францускіх, амэрыканскіх, расейскіх паэтаў і празаікаў: Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Працуе ў БДУ і ў падпольным Беларускім гуманітарным ліцэі, выкладае сусьветную літаратуру. Ягоныя вершы і эсэ перакладзены на дзясятак эўрапейскіх моваў (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЗАПІС ВЫСТУПАЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ.

Югася Каляда: “Не дзялю літаратуру на “жаночую” і “мужчынскую”,30.07.2007 На літаратурным фэстывалі ў Брне “хуліганіў” Сяргей Прылуцкі,29.07.2007 М.Андрасюк: “З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш...”, 28.07.2007 Міра Лукша: “Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску – важнае”, 27.07.2007 Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы", 26.07.2007 Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 21.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG