Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Два мільярды даляраў – за нафту і газ


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі на паседжаньні Саўміну, дзе разглядаюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за першыя шэсьць месяцаў 2007 году.

Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі на паседжаньні Саўміну, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першыя шэсьць месяцаў 2007 году. Паводле інфармацыі прэм’ер-міністра, “за першае паўгодзьдзе з эканомікі краіны сышло 2,2 мільярды даляраў за нафту і газ”.

Эканамічны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак гаворыць: каб лепш зразумець сытуацыю, суму 2 мільярды 200 мільёнаў даляраў патрэбна раскласьці на нафтавую і газавую:

«Кошт газу павялічыўся ўдвая (быў 47-48 даляраў за адну тысячу кубамэтраў, стаў – 100 даляраў). Але ж у першым паўгодзьдзі Беларусь плаціла ня ўсю суму, а толькі 55%. Таму можна казаць так: фактычна мы захавалі тыя ж грошы, што й летась. Крышачку было павялічана.

А вось што тычыцца нафты, дык тут трэба памятаць, што сёлета Беларусь перайшла на новую формулу коштаў. Цяпер яны грунтуюцца на ўсясьветных коштах”.

Спадарыня Манёнак прыгадвае: многія незалежныя эканамісты на пачатку 2007 году казалі, што падвышэньне цэнаў на нафту больш балюча адаб’ецца на беларускай эканоміцы, чым рост цэнаў на газ. І цяпер гэтыя прагнозы спраўджваюцца.

Эканамічны аглядальнік Тацяна Манёнак мяркуе, што да канца сёлетняга году Беларусь патраціць яшчэ шмат грошай на энэрганосьбіты. На ейную думку, было б няправільна множыць лічбу 2,2 мільярда даляраў удвая і разьлічваць на суму 4,4 мільярда. Чаму?

“Таму што існуе вельмі вялікая залежнасьць ад усясьветных коштаў на нафту. А яны павялічваюцца. Таму можна меркаваць, што страты для Беларусі могуць аказацца яшчэ большымі”.

Энэрганосьбіты сталі, са слоў спадара Сідорскага, галоўнай прычынай зьяўленьня адмоўнага зьнешнегандлёвага сальда Беларусі. Прэм’ер сёньня азначыў: яно складае цяпер 800 мільёнаў даляраў. А задача пастаўлена -- мець напрыканцы году 500 мільёнаў станоўчага сальда. І хаця Сяргей Сідорскі на сёньняшнім паседжаньні казаў, што ўрад робіць усё дзеля мінімізацыі адмоўнага сальда, ня ўсе гэтаму вераць. Прынамсі, незалежны эканаміст Аляксандар Чубрык цьвердзіць, што гэта наагул немагчыма:

“Немагчыма ні ў якім выпадку. Для гэтага трэба спыніць цалкам імпарт –усяго, акрамя энэрганосьбітаў. Але зрабіць так нельга, таму што з імпартных матэрыялаў мы вырабляем свае, беларускія, тавары. У нас сёлета, дарэчы, асноўны імпарт – нават не нафтапрадукты і не газ, а імпарт сыравіны, камплектаваньня. Інвэстыцыйны нават імпарт”.

Гл. таксама

Нафта і газ абышліся Беларусі ўжо больш за два мільярды даляраў. 31.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG