Паводле беларускага прэм’ер-міністра, яны дамовіліся “выраўноўваць гандлёва-эканамічныя дачыненьні”. Гэта зьвязана з тым, што сёлета гандлёвы дэфіцыт Беларусі з Расеяй расьце як ніколі хутка. Прынамсі, за першую палову году ён дасягнуў амаль двух мільярдаў даляраў.
Што тычыцца рашэньня адносна крэдыту, якога Беларусь просіць у Расеі, дык пра гэта пакуль не паведамляецца.
У мінулую пятніцу міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што папярэдне расейскі ўрад даў згоду на крэдыт, і гэта будзе аформлена як папраўка да дзейнага бюджэту Расейскай Фэдэрацыі. Папраўка зацьвярджаецца Дзяржаўнай Думай, таму гэта адбудзецца не раней за восень.
Беларускі і расейскі прэм’еры абмяркоўваюць магчымасьць крэдыту , 30.07.2007