Ва ўступе да кішэннага выданьня напісана: “Гэты слоўнік будзе карысным тым габрэйскім таварышам, якія пачынаюць вывучаць беларускую мову, а таксама таварышам беларусам, якія пачынаюць вучыць ідыш, каб яны маглі зразумець лёгкі тэкст у звычайным газэтным артыкуле”. Сёньня гэты слоўнік зьяўляецца рарытэтам. Аднак на пачатку 1930-х ён быў вельмі запатрабаваным. Разам зь беларускай, расейскай і польскай ідыш належаў да чатырох дзяржаўных моваў Беларускай ССР. Ідыш выкладалі ў школах, гэтая мова гучала ў тэатрах, на ёй выходзілі газэты і часопісы. Да вайны ў беларускай сталіцы на ідышы гаварыла больш за палову насельніцтва. Сёньня ў Беларусі выходзіць толькі некалькі габрэйскіх выданьняў.
“Мела б слоўнік, дык пераклала б тое, што прысьніла”
Разам з 55-гадовай жыхаркай Менску Сьвятланай Гарэлік мы шпацыруем па горадзе яе дзяцінства. Сьвятлана – мянчанка ў трэцім пакаленьні. Большасьць яе продкаў таксама пахаваная ў гэтым горадзе. Праўда, месцаў пахаваньня ўжо няма. На былых габрэйскіх могілках, што ў раёне Старажоўкі, непадалёк ад Моладзевага тэатру, цяпер пракладзеная аўтамагістраль. Перапахаваньня тады, у 1970-я, гарадзкія ўлады не рабілі.
Некаторыя сваякі Сьвятланы загінулі ў часе другой усясьветнай вайны ў менскім гета. Там, дзе цяпер вуліцы Сухая, Раманаўская Слабада. Пасьля вайны на гэтым месцы, таксама на касьцях, былі пабудаваныя жылыя будынкі.
У сям’і Сьвятланы размаўляюць па-расейску. Аднак жанчына згадвае, што яе бабуля і дзядуля гаварылі на ідыш. Гэтая мова ў 1950 – 1960-я гучала таксама і на вуліцы Гандлёвай, дзе жылі аднаклясьнікі Сьвятланы, дзеці габрэйскіх краўцоў, цырульнікаў. Сям’я ж Сьвятланы да пачатку 1960-х жыла на Старавіленскай, там, дзе цяпер знаходзіцца Траецкае прадмесьце – маленечкі куток гістарычнага Менску.
Сьвятлана: “Такі габрэйскі квартал тут у нас быў. Тут да 1960-х гучаў ідыш. Яшчэ на Гандлёвай вуліцы, дзе жыла мая настаўніца Фрыда Аронаўна. Яна выкладала ў нас беларускую мову. Там таксама размаўлялі на ідыш. На Гандлёвай вуліцы сёньня дамоў амаль не засталося. Яны былі разбураныя дзесьці ў 1970-я. Штосьці засталося толькі ў Траецкім штосьці засталося. Тыя ж дамы, толькі інтэр’ер зьмянілі. Тады прыбіральні, зразумела, былі ў двары, таксама калонка з вадой. Згадваю габрэйскае пахаваньне бабулі Ханы. Было выключана сьвятло, сьвечка гарэла, яна ляжала на падлозе ў саване. Выносілі яе з дому не ў труне… Такое далёкае дзяцінства...”
Ні ідышу, ні габрэйскіх традыцыяў Сьвятлана ня ведае. Як, дарэчы, і беларускай мовы. “Мы – савецкія габрэі”, – кажа яна і згадвае, як яе сваякі і знаёмыя дзеля таго, каб зрабіць пры саветах кар’еру ня тое што забывалі мову, але і ўвогуле мянялі свае прозьвішчы й імёны па-бацьку на расейскі ўзор. Сьвятлана – не выключэньне. Доўгім часам нішто не нагадвала ёй пра яе габрэйскія карані. Аднак з узростам пачалі прыходзіць дзіцячыя ўспаміны. Час ад часу яна сьніць сваю бабулю, і тая размаўляе на ідыш.
“Мела б слоўнік, дык пераклала б тое, што прысьніла”, – кажа жанчына, даведаўшыся аб працы Астравуха.
“Думаю, што даведнік заахвоціць некага вывучаць ідыш, а ня проста будзе стаяць у кніжнай шафе”
Наша размова з актывістам менскай гарадской габрэйскай суполкі, шахматыстам, журналістам, палітолягам, перакладчыкам Вольфам Рубінчыкам адбываецца па-беларуску. Вольф перакладаў зь ідыш на беларускую асобныя вершы і прозу, цяпер складае габрэйскія крыжаванкі. Паводле ягоных словаў, актыўна размаўляць на ідышы ня можа – няма асяродку.
Колішні аўтар трохмоўнай ідыш-беларуска-расейскай газэты “Анахну кан” (“Мы тут”), якую зьмяніў бюлетэнь “Мы яшчэ тут”, вельмі чакае выхаду ідыш-беларускага слоўніка. Дарэчы, зь яго складальнікам Аляксандрам Астравухам Рубінчык сябруе яшчэ з 1990-х.
Рубінчык: “Пры канцы 1990-х, як Аляксандар пачаў рабіць свой слоўнік, ён мне пра гэта тады і паведаміў. Я ўжо тады чытаў некаторыя ўрыўкі ягонай працы – прыказкі, прымаўкі. Пяць год таму я нават рабіў інтэрвію з Аляксандрам для газэты “Анахну Кан”. Я ведаю, што ўсе гэтыя 10 гадоў Аляксандар працаваў па 10 – 15 гадзін у суткі.
Спадзяюся, што слоўнік выйдзе сёлета. Хутчэй за ўсё, у прыватным выдавецтве. Думаю, што даведнік справакуе некага вывучаць ідыш, а ня проста будзе стаяць у кніжнай шафе ці бібліятэцы”.
Перакладчык-беларус вучыць ідышу сваіх дзяцей
Складальніку слоўніка Аляксандру Астравуху 48 год. Ён прафэсійны рэстаўратар. Размаўляе на пяці мовах – беларускай, расейскай, украінскай, літоўскай, ідыш.
Паводле паходжаньня Аляксандар беларус. Нарадзіўся ў вёсцы на Ўзьдзеншчыне. Жаданьне скласьці слоўнік у яго ўзьнікла больш за 20 гадоў таму. Сваё незразумелае для многіх рашэньне ён тлумачыў прафэсійным рэстаўратарскім памкненьнем.
Першыя ўрокі ідышу Аляксандр атрымаў у часе вучобы ў Менскім тэатральна-мастацкім інстытуце. Ягоны настаўнік вырас у менскім габрэйскім квартале. Ад настаўніка студэнты навучыліся габрэйскім прыказкам, песьням, першым літарам габрэйскага альфабэту... Калі не хацелася ісьці на заняткі, студэнты ішлі ў парк Чалюскінцаў, дзе падслухоўвалі старых габрэяў, якія, шпацыруючы альбо гуляючы ў шахматы, размаўлялі на ідышы.
Вялікай дапамогай сталі таксама перакладзеныя на ідыш зборы твораў генэральнага сакратара КПСС Леаніда Брэжнева. За савецкім часам кнігі Брэжнева перакладаліся на ўсе мовы СССР. І Аляксандар, і ягоныя сябры завучвалі на памяць мастацка-дакумэнтальныя мэмуары Брэжнева “Малая зямля”.
Сёньня Аляксандар вучыць ідышу сваіх дзяцей, габрэяў па лініі ягонай жонкі, іхнай маці.
Дзеля таго, каб пачуць “жывы” ідыш і гутарыць на ім, Астравух час ад часу наведвае суседнюю Літву, колішнюю гістарычную беларускую сталіцу Вільню. Паводле ягоных словаў, габрэі ў Вільні не цураюцца ідышу, і таму здаецца, што ў гэтым горадзе вялікая габрэйская грамада, хаця ў колькасным вымярэньні яна саступае менскай.
Аляксандар падкрэсьлівае, што ў Вільні захавалася ня толькі ўсё габрэйскае, але і ўсё ці амаль усё беларускае –бібліятэкі, архітэктура, асяродкі беларушчыны. Ня кажучы ўжо пра літоўскую ці польскую спадчыну.
“Я бачу пэўныя паралелі паміж лёсам ідыш і беларускай мовы”
Ураджэнец Бабруйску Віталь Каракорскіс працуе на Літоўскім тэлебачаньні ў рэдакцыі праграмаў для нацыянальных меншасьцяў. Як кіраўнік мясцовай габрэйскай суполкі ён з гонарам апавядае пра тое, што амаль зруйнаваныя пры саветах кварталы віленскага гета сёньня сталі асновай старога гораду, які трапіў у сьпісы усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Наша размова зь Віталём праходзіць па-беларуску. Каракорскіс расказвае, што ня так даўно ў Вільні адбылася прэзэнтацыя 10-гадовай працы Аляксандра Астравуха.
Каракорскіс: “Гэта добрая праца і добрая справа. Я бачу тут пэўныя паралелі паміж лёсам мовы ідыш і беларускай мовы. Наколькі я ведаю, Астравух адмыслова езьдзіў у Вільню на летнія курсы па ідышы. Тут у Вільні ўжо колькі год дзейнічае інстытут мовы ідыш пры Віленскім унівэрсытэце. Курсы адбываюцца штогод. Вось і заўтра адкрываецца чарговая летняя школа. Я так разумею, што Астравух убачыў паралелі лёсаў гэтых моваў, традыцыйных для Беларусі і Літвы. Менавіта ў гэтым пэўная цікавасьць працы. Моўная палітыка цяперашняга беларускага рэжыму, палітычная сытуацыя ў краіне, на жаль, не спрыяюць разьвіцьцю традыцыйных для беларускай зямлі моваў. За выключэньнем расейскай мовы. У тым ліку не спрыяюць разьвіцьцю беларускай мовы і мовы ідыш”.
“Вывучэньне ідышу сталася сродкам самазахаваньня” (інтэрвію з А.Астравухам на сайце “Беларускае зямляцтва”, 2002 г.) У Наваградку дыскутавалі наконт габрэйскага супраціву ў часы вайны, 25.07.2007 У Наваградку адкрыўся музэй габрэйскага супраціву, 25.07.2007

Ідыш – германская мова, узьнікла ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе ў X – XIV стагодзьдзях на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў, старажытнагабрэйскай, арамэйскай і славянскіх моваў. Паводле тэорыі лінгвіста Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту Пола Вэкслера, у аснове ідышу ляжаць хутчэй славянскія, а не германскія мовы. На пачатку ХХ стагодзьдзя на ідышы размаўлялі 11 мільёнаў чалавек.