Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргоні паўторна судзяць Уладзімера Шульжыцкага за рэкляму "Свабоды"


Міхал Карневіч, Смаргонь Паўторны суд над 19-гадовым актывістам са Смаргоні Ўладзімерам Шульжыцкім перанесены на панядзелак. Судзьдзя Аляксандар Дзямешчык павінен будзе аб’явіць ці задаволіць ён хадайніцтвы заяўленыя Шульжыцкім.

У траўні міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. На паперках ён дапісваў свой тэлефон і раіў зьвяртацца за дапамогай тым, хто ня здолее сам наладзіць прымач на хвалі радыё.

Аднойчы нехта затэлефанаваў і пакінуў адрас. Калі Шульжыцкі прыйшоў на той адрас, побач зь дзьвярыма кватэры яго чакалі міліцыянты. Супраць яго склалі пратакол за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.

Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня.

Сьведкі памятаюць, што лаяўся, але ня памятаюць, як

З гэтым рашэньнем не пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.

Судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й накіраваў адміністрацыйную справу на перагляд ізноў у Смаргонскі суд.

У пятніцу падчас другога разгляду справы супраць Шульжыцкага сьведчылі трое сьведкаў: капітан міліцыі Аляксандар Трацякоў, які яго затрымліваў, прадпрымальнік Аляксей Камаеў і вайсковец Яўген Пятніцкі, якія нібыта стаялі побач і чулі нецэнзурную лаянку.

Ніводзін са сьведкаў ня здолеў узгадаць, якія канкрэтныя словы казаў Шульжыцкі, маўляў, гэта была лаянка, але што канкрэтна – ня памятаем.

Шульжыцкі заявіў суду, што, наагул, ня бачыў сьведкаў Камаева й Пятніцкага побач і лічыць, што справа супраць яго сфабрыкавана, паколькі ён займаўся рэклямай Радыё Свабода.

Хто званіў са службовага тэлефону РАУС?

У першым судзе было высьветлена, што на мабільны тэлефон Шульжыцкага званок быў зроблены са службовага тэлефона апэратыўнага аддзела Смаргонскага РАУС. У сувязі з гэтым Шульжыцкі зьвярнуўся з хадайніцтвам, каб суд удакладніў, хто і зь якой мэтай тэлефанаваў са службовага тэлефона РАУС і запрашаў яго прыйсьці наладзіць прымач.

Другое хадайніцтва тычылася сьведкаў Камаева й Пятніцкага, каб высьветліць, ці сапраўды напярэдадні яны зтэлефаноўваліся, каб разам прыехаць пад той дом, дзе затрымалі Шульжыцкага.

Судзьдзя А.Дзямешчык у панядзелак павінен аб’явіць, ці задаволіць хадайніцтвы Шульжыцкага.

Уладзімер Шульжыцкі, паўторны суд за рэкляму “Радыё Свабода

Уладзімер Шульжыцкі, паўторны суд за рэкляму “Радыё Свабода

• У Смаргоні апраўданы Ўладзімер Шульжыцкі, 05.06.2007 • Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 24.04.2007 • У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 • Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG