Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 27 ліпеня


Радыё Свабода .



“Відавочна, яны хочуць мець манаполію на трактоўку сувэрэнітэту. І гэтую трактоўку мы пабачылі 3 ліпеня ва ўсіх гэтых парадах і шоў у савецкім стылі. Для іх савецкая спадчына, сувэрэнітэт і незалежнасьць спалучальныя, а для нас не. Па-першае, гэта ідэалягічнае супрацьстаяньне, а па-другое, яны хочуць гэтымі ірацыянальнымі рэпрэсіямі папярэдзіць перад восеньню ўсіх нас – вось, маўляў, што будзе, калі вы асьмеліцеся ладзіць масавыя акцыі”.



Кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка – пра дзеньні ўладаў напярэдадні ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.



“Такое ўражаньне, што пісьменьніца і стваральнікі кінастужкі – жыхары Беларусі, і ўсе эпізоды сьпісаныя з нашай рэчаіснасьці: тыя цёмныя сілы, тыя ж сачэньні, затрыманьні, прадузятыя допыты, забароны, пастановы, указаньні, дэкрэты, указы, якімі ўвешаная велізарная сьцяна да самай столі. Але надышоў час, і сьцяна рухнула. І Гары Потэр і яго сябры вельмі нагадваюць Паўла Севярынца, Зьмітрука Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку, Дранчука, Шыдлоўскага...”



Ільля Копыл, Менск – у перадачы “Званок на Свабоду” пра новы фільм “Гары Потэр і Ордэн Фэнікса”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG