У чэрвені з прапановай аб блякадзе фінансаваньня выступіла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Кангрэсмэны рэзка скрытыкавалі рашэньне Рады ААН пра спыненьне сталага маніторынгу выкананьня правоў чалавека ў Беларусі і на Кубе і выключэньне гэтых краінаў са сьпісу дзяржаваў, дзе існуюць праблемы ў галіне правоў чалавека.
Паколькі сёлета ЗША ужо выдаткавалі 3 мільёны даляраў на падтрымку гэтай праваахоўнай структуры ААН, кангрэсмэны прагаласавалі за адпаведную папраўку ў бюджэце 2008 году адносна забароны фінансаваньня Рады.
Паводле Крыстэн Сілвэбэрг, у Дзярждэпартамэнце падзяляюць крытыку кангрэсмэнаў на адрас стану правоў чалавека ў Беларусі і Кубе. “Аднак блякаваньне канкрэтнага фінансаваньня мала што зьменіць, паколькі Рада па правах чалавека фінансуецца з агульнага бюджэту ААН”, – заявіла памочніца Кандалізы Райс.
ЗША адмовіліся фінансаваць Раду ААН па правах чалавека, 25.06.2006 ЭЗ патлумачыў сваё стаўленьне да скасаваньня мандату ААН па Беларусі, 22.06.2007