Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы"


Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. У чацьвер, 26 ліпеня, урыўкі з раману "Лабух" чытаў Уладзімер Някляеў.

Уладзімер Някляеў пасьля выступу сказаў пра пазытыўныя моманты свайго ўдзелу ў фэстывалі:

Някляеў: "Упершыню за больш як 60 гадоў свайго жыцьця я займеў досьвед публічнага чытаньня прозы, а ня вершаў, і, як ні дзіўна, мне гэта спадабалася. Па-другое, бадай упершыню чытаў творы перад аўдыторыяй, якая налічвала ня больш за дзьве клясы сярэдняй школы. І калі некалі мяне такая колькасьць людзей раздражняла, то цяпер чамусьці не. Яшчэ да таго ж я чытаў па-беларуску, і яны не разумелі. І трэці добры момант – гэта тое, што я пазнаёміўся з чалавекам, які ўвесь час пытаўся ў беларусаў, якія амаль нічога пра Маравію ня ведалі, пра тое, як яны ставяцца да Маравіі і мараўскага народу.

Я тут разабраўся, як яны ставяцца да Беларусі і беларускага народу. Аказалася, што гэты чалавек, якога завуць Робэрт, абсалютна нармальны, як і астатнія слухачы. Вось тры моманты, якімі я ўсьцешаны, і гэта, па-мойму, дастаткова для шчасьця".

Знаткевіч: "Вы сказалі, што вас не разумелі. Але ж там, напэўна, быў пераклад на чэскую мову?"

Някляеў: "Так, быў тэхнічна ўсё было зроблена добра".

Уладзімер Някляеў (нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве) – вядомы беларускі паэт, які яшчэ за савецкім часам дэклямаваў вершы на стадыёнах для тысячаў слухачоў. У апошнія гады піша таксама прозу. Шэраг гадоў правёў у вымушанай эміграцыі ў Польшчы і Фінляндыі, цяпер зноў жыве ў Менску. У мінулым старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і галоўны рэдактар славутага часопісу "Крыніца", у нашы дні – старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. На фэстывалі ў Брне прачытаў ўрыўкі з раману "Лабух" (невялічкі фрагмэнт зь яго быў апублікаваны па-чэску ў астраўскім часопісе "Protimluv" (2/2007) (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Міра Лукша, пазаўтра – Міхал Андрасюк.

Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 23.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG