Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 26 ліпеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на сэлектарнай нарадзе пра неабходнасьць паскорыць жніво. Камэнтары:

“I швец, i жнец, i на дудзе iгрэц”;

“Нейкія баявыя зводкі”;

“Як можна ладзіць жніво, калі кожны дзень ідуць дажджы. Тут як не спрабуй, не паскорыш прыборку”;

“Шмат хто вырошчвае зерне сабе на страту – толькі каб зямлю пасьля бульбы абнавіць”.

Блогер barilotti месьціць у сваім дзёньніку цытату з біяграфічнага артыкулу афіцыйнага сайту Аляксандра Лукашэнкі:

“Апазыцыянэры, адчуваючы недахоп “кампрамату”, у імкненьні прынізіць А.Р.Лукашэнку, зьняважліва называюць яго “сельхозник”. Але Прэзыдэнт ганарыцца тым, што нямала сіл аддаў аграрнай вытворчасьці і людзям вёскі.

“Усе мы з вёскі, – часта падкрэсьлівае ён. – Хто не адчувае душою маці-зямлі, хто толькі “асфальтавы шаркун”, той ніколі не разьбярэцца ў праблемах жыцьця... Гэта адзіны палітык у Эўропе, які ўспрымае ісьціну перш за ўсё як катэгорыю сумленьня і пастаянна патрабуе ад палітыкаў захаваньня маральных катэгорый у прынятых імі рашэньнях”.

На сайце “Беларускі партызан” зьмяшчаюцца вершы, якія рэпрэзэнтуюцца як народная творчасьць чытачоў газэты “Советская Белоруссия”. Вось узор:

Газовая война

Я мужик и белорус Знаю, давит на нас рус Нефтью, газом, шантажом. Не возьмешь нас, Русь, ничём! Били немцев мы и шведов И побьем других суседов. Не страшна нам нефть и газ. Нету нефти - будет газ. Газа нет - дрова найдутся. Белорусы обойдутся И без нефти, без Руси. Но где ей друзей найти? Неужели нефть и газ В век прошедший бросит нас? В век экспансий и войны И славянской кутерьмы?

Камэнтары ў суполцы lulu_gov_by :

“Не зразумела – сьмяяцца, ці плакаць?”;

“Кашмар”;

“Спадчыну Купалы і Коласа не прап’еш у аграгарадках”.

На сайце “Hvost” зьявілася рэцэнзія на новы дыск рэп=гурту “Чырвоным па белым” пад назвай “Крывавы сакавік”. Рэцэнзія зьмяшчае маленькую анатацыю да кожнага зь 19 трэкаў. Тэкст зроблены па-расейску зь перакладам беларускіх назваў – у разьліку на чытача па-за Беларусьсю. Тут жа на сайце можна паслухаць гіт гурту “Не жадаю” ў новым выкананьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG