На пачатку ліпеня грамадзкія актывісты сабралі 1000 подпісаў за адбудову магілёўскай ратушы. 5 ліпеня старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў паабяцаў, што ратушу адбудуюць да 20 ліпеня 2008 году — да 51-й гадавіны яе зьнішчэньня.
Гэта ня першая спроба аднавіць Магілёўскую ратушу. Упершыню пра ейную адбудову пачалі гаварыць яшчэ ў 1975 годзе.
Напачатку 1990-х гадоў заклалі першую цагліну ў падмурак будучае ратушы. Неўзабаве будаўнічыя работы спыніліся. Цяпер за адбудову ратушы ўзяліся ізноў.
Будаўнікі капаюць яму пад фундамэнт для адноўленай ратушы.
У катлаване відаць стары падмурак ратушы, зьнішчанай у 1957 годзе.