У прыватнасьці, Лукашэнка адзначыў, што ня варта выкарыстоўваць газ для зернесушылак, а пераходзіць на дровы. “У нас і так праблемы з аплатай прыроднага газу. Урад, барукаючыся, вядзе гэтыя перамовы... У найбліжэйшыя год-два мы павінны пайсьці ад таго, каб сушыць зерне прыродным газам. Трэба пераходзіць на мясцовыя віды паліва, – заявіў Лукашэнка, -- Не разьлічвайце, што мы будзем вам ільгатаваць цану па прыродным газе"
Лукашэнка заявіў, што трэба пераходзіць на мясцовае паліва
Радыё Свабода Падчас селектарнай нарады кіраўнік Беларусі заявіў, што гаспадаркі павінны усё больш выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва.