Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць беларусы класьціся пад НАТАўскія танкі?


Радыё Свабода Расейская газэта «Комсомольская правда» апублікавала абмеркаваньне ваеннымі экспэртамі магчымага сцэнару ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі. Расейскія генэралы выказалі сваё бачаньне ўдзелу ў такім канфлікце саюзьнікаў Расеі.

На думку прэзыдэнта Акадэміі геапалітычных праблем генэрал-палкоўніка Леаніда Івашова, краіны Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД (АДКБ) “возьмуць удзел у адбіцьці агрэсіі супраць Расеі часткай сваіх сіл і сродкаў". "А вось Беларусь, напэўна, будзе змагацца ўсёй сваёй ваеннай, эканамічнай, духоўнай магутнасьцю" – мяркуе ён.

Першы віцэ-прэзыдэнт Расейскай акадэміі праблем бясьпекі, абароны і правапарадку генэрал-палкоўнік Віктар Есін таксама лічыць, што "ў любой сытуацыі найбольш значную ваенную дапамогу Расеі акажа Беларусь (братэрства славян)".

Крыху інакш ацаніў сытуацыю віцэ-прэзыдэнт калегіі ваенных экспэртаў Расеі генэрал-маёр Аляксандар Уладзіміраў, паводле якога "дзяржавы АДКБ будуць змагацца на баку Расеі, паколькі іншага спосабу выжываньня ў іх няма".

Скептычна наконт саюзьнікаў Расеі быў настроены дырэктар Інстытуту палітычнага і ваеннага аналізу Аляксандр Шаравін, які мяркуе, што "АДКБ існуе для таго, каб Расея абараняла астатніх яе членаў, а не для таго, каб яны абаранялі Расею. Адпаведна нават Беларусь за нас ваяваць наўрад ці будзе".

Варта нагадаць, што 29 верасьня летась на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі танкі пойдуць з Захаду на Расею, мы будзем тут паміраць за Расею. І наш народ павінен быць да гэтага гатовы».

Паводле апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў кастрычніку летась літоўскім сацыялягічным цэнтрам НІСЭПД, толькі чвэрць апытаных падтрымала гэтую заяву кіраўніка Беларусі, а 51% апытаных заявілі, што не ўхваляюць і не падтрымліваюць яе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG