Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” і “Белтрансгаз” працягнуць перамовы ў Менску


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Менску заплянаваны працяг перамоваў паміж “Газпромам” і “Белтрансгазам”. Беларускі бок па-ранейшаму просіць сваіх расейскіх партнэраў пра адтэрміноўку аплаты за газ — каля 500 мільёнаў даляраў.

Перамовам будзе папярэднічаць пазачарговы сход акцыянэраў “Белтрансгазу”. На ім маюць зацьвердзіць новага генэральнага дырэктара канцэрну. Як мы ўжо паведамлялі, Аляксандар Лукашэнка афіцыйна прапанаваў на гэтую пасаду Ўладзімера Маёрава – намесьніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму. Але паколькі “Белтрансгаз” – акцыянэрнае таварыства, дык і прызначэньне ягонага кіраўніка мае свае асаблівасьці – ён абіраецца на сходзе акцыянэраў і назіральнай рады. Сход пройдзе ў так званым закрытым рэжыме, без прысутнасьці журналістаў.

Расейска-беларускія перамовы працягнуцца з новым кіраўніком “Белтрансгазу”. А расейскую дэлегацыю па-ранейшаму ўзначальвае намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Валеры Голубеў. Мяркуецца, што на сёньняшнім сходзе яго ўвядуць у склад назіральнай рады “Белтрансгазу”.

Перамовы паміж “Газпромам” і “Белтрансгазам” цягнуцца з сярэдзіны мінулага тыдня. Запазычанасьць Беларусі перад “Газпромам” дасягнула амаль 500 мільёнаў даляраў. Яна ўзьнікла з прычыны таго, што ў першыя паўгоду за кожную тысячу кубамэтраў газу беларускі бок пераводзіў на рахункі “Газпрому” ня 100 даляраў (кошт адной тысячы кубамэтраў), а толькі 55. Расейскі канцэрн пагадзіўся на такую разьліковую форму, але папярэдзіў, што запазычанасьць трэба будзе ліквідаваць не пазьней за 23 ліпеня.

• Беларусь хоча рэструктурызаваць доўг за газ і гатовая плаціць пеню, 24.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG