Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу пракурора і патрабаваньне Шчукіна


Радыё Свабода, Віцебск Судовая калегія не задаволіла касацыйную скаргу пракуратуры Першамайскага раёну, у якой для вядомага журналіста і праваабаронцы патрабавалася больш жорсткае пакараньне, чымсьці было прызначанае раённым судом 8 чэрвеня.

Нагадаем, што паўтара месяца таму судзьдзя Першамайскага райсуду Натальля Гур''ян прысудзіла Шчукіну штраф памерам 40 базавых велічыняў (1 мільён 240 тысяч рублёў) нібыта за абразу сябраў выбарчых камісій падчас выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы сталіся ўлёткі, у якіх праваабаронца крытыкаваў працу акруговай камісіі.

Апроч гэтага, суд абавязаў спадара Шчукіна выплаціць 250 тысяч рублёў сяброўцы абласной выбарчай камісіі Тацяне Буевіч, якая адзіная з усіх нібыта пацярпелых запатрабавала матэрыяльнай кампэнсацыі нанесеных ёй маральных стратаў.

Не пагадзіўшыся з судовым рашэньнем, Валеры Шчукін зьвярнуўся ў абласны суд, каб адмяніць пастанову суду ніжэйшай інстанцыі ды ўвогуле спыніць ягоную крымінальную справу. Аднак калегія абласнога суду яму адмовіла, а ранейшы прысуд пакінула бяз зьменаў.

• В.Шчукін застаецца на волі, 8.06.2007 • Пракурор патрабуе для Валер’я Шчукіна месяц арышту, 8.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG