Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: якая прычына масавых кадравых зьменаў у кіраўніцтве прадпрыемстваў?


Альгерд Невяроўскі, Менск Учора Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў БелАЗу, “Белтрансгазу”, “Белнафтахіму”, іншых прадпрыемстваў. Якая прычына зьмены кіроўных кадраў? Наш карэспандэнт задаваў гэтае пытаньне людзям у раёне менскага парку Чалюскінцаў.

Спадар: “Калі памянялі, значыць, палічылі патрэбным. Значыць, кіраўніцтва было не найлепшым”.

Спадар: “Трэба падтрымліваць палітыку краіны, тады яны будуць ва ўладзе. На тым месцах, дзе яны працуюць”.

Спадар: “Відаць, кагосьці не задавальняюць гэтыя кіраўнікі. Альбо фінансавы стан прадпрыемстваў. Вось на гадзіньнікавым заводзе праблемы са збытам прадукцыі. Памянялі кіраўніцтва. Проста шукаюць лепшае”.

Спадарыня: “Я ня ведаю, бо стараюся быць далей ад палітыкі. Відаць, карупцыя там квітнела, трэба было нешта рабіць. Можа, я й памыляюся”.

Спадарыня: “Я цікаўлюся палітыкай. Але ж гэта трэба быць дасьведчаным чалавекам, каб на вуліцы адказаць на такое пытаньне. Відаць, на самым версе нейкія зрухі ў нейкі бок. У той ці іншы”.

Спадар: “Напэўна, не даюць рады з кіраваньнем, таму і мяняюць”.

Спадар: “Цяжка сказаць. Гэта справа прэзыдэнта”.

Спадарыня: “Я думаю, што нашы кіраўнікі ня вельмі добра кіруюць”.

Спадар: “Яны не адпаведныя ў пляне кіраўніцтва. Не апраўдалі надзеяў палітычнага кіраўніцтва. Ну і такім чынам, палітычнае кіраўніцтва хоча і свае памылкі замыліць”.

Спадар: “Выклікана тым, што ня ўсё ў парадку ў дзяржаве. Структуры ваююць паміж сабой, няма кантролю”.

Спадар: “Таму што гэта агонія рэжыму”.

Спадар: “Баіцца людзей”.

Спадар: “Красьці трэба меней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG