Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1 мільярд даляраў


Радыё Свабода Прынамсі 1 мільярд даляраў – такую суму складуць кантракты ў сфэры ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай, якія мяркуецца падпісаць да канца ліпеня. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Рады бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман.

Паводле зьвестак расейскай «Независимой газеты», размова можа ісьці пра пастаўку мабільнага зэнітна-ракетнага комплексу С-300П. Кошт такой сыстэмы складае 0,8–1,2 мільярда даляраў. Летась у Беларусь з Расеі былі пастаўленыя чатыры комплексы С-300 для адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. Адпаведна вызваліліся ранейшыя мадэлі гэтай сыстэмы, якія належаць Беларусі, і адзін ці два зь іх пасьля рамонту могуць быць прададзеныя – піша «Независимая газета».

Варта нагадаць, што летась падчас візыту ў Расею вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс падпісаў кантракты на пастаўкі ваеннай тэхнікі ў памеры 3 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG